22 ліпеня пройдуць матчы ў адказ другога кваліфікацыйнага раунду Лігі Еўропы.

У Барысаве жодзінскае «Тарпеда» прыме сербскі ОФК (стадыён у горадзе БелаАЗаў не адпавядае нормам УЕФА). Пачатак а 18.00. А ў Магілёве «Дняпро» згуляе з нарвежскім «Стабекам». Пачатак а 19.00. Першыя матчы гэтых каманд скончыліся з аднолькавым лікам 2:2.

Ён пакідае беларусам добрыя надзеі на працяг барацьбы. Таксама ў гэты дзень у Таліне мінскае «Дынама» падужаецца з эстонскім «Калевам». У першай гульні беларусы былі мацнейшыя 5:1.

У сераду ў 3-ці квафлікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў выйшаў барысаўскі БАТЭ, які ў двух матчах перайграў ісландскі «Хабнарф'ёрдзюр» - 5:1, 1:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?