Беларусь і Кыргызстан раздзялілі пятае месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн за студзень-чэрвень 2010 года. Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі.

На першай пазіцыі Малдова, дзе з пачатку года цэны павялічыліся на 5,4%, за ёй ідуць Арменія (4,5%), Казахстан, Расія (па 4,4%), Беларусь, Кыргызстан (па 4,1%).

Менш, чым ў Беларусі, выраслі цэны ва Узбекістане (4%), Украіне (3,3%), Эстоніі (3%), Таджыкістане (2,8%), Літве (2,2%), Азербайджане (2,1%), Грузіі (2%) і Латвіі (1,8%). Няма звестак па Туркменістане.

У чэрвені цэны ў Беларусі павялічыліся на 0,2%. На столькі ж яны ўзраслі ў Казахстане. Гэта пятае месца пасля Таджыкістана (0,6%), Латвіі, Расіі і Эстоніі (па 0,4%). На сёмай пазіцыі Кыргызстан (0,1%). Не змяніліся цэны ў Літве, знізіліся — у Грузіі (0,3%), Украіне (0,4%), Малдове (0,5%), Азербайджане (0,6%) і Арменіі (0,8%). Няма даных па Узбекістане і Туркменістане.

У 2009 годзе Беларусь заняла другое месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн (10,1%; прагноз — 9–11%), у першым квартале 2010 года — 9-е, па выніках студзеня-красавіка — 7-е, студзеня-мая — 4-е.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?