Пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года ўжо атрымалі 507 школ Беларусі.

Дакументы пра матэрыяльную падрыхтоўку школ да новага навучальнага года ўсе школы краіны павінны атрымаць да 25 жніўня. Асноўны «наплыў» школ спецыялісты, адказныя за выдачу гэтых дакументаў, чакаюць да 15 жніўня. Пакуль што каля 80% навучальных установаў ужо зрабілі рамонты, у іх прайшлі ўсе праверкі, і па тэхнічным стане яны гатовыя да новага навучальнага года.

Агулам у Беларусі 1 верасня адчыняць дзверы больш за 3500 школаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?