Перадвыбарчы зьезд БХД пройдзе ў бліжэйшую нядзелю 12 верасня. Пачатак а 11 гадзіне. Месцам правядзення будзе Палац культуры МТЗ, паведаміў НН сустаршыня партыі Павел Севярынец.

«Асноўная наша мэта — вызначыцца са стратэгіяй нашай выбарчай кампаніі. Гэтым разам з'езд не будзе такім прдстаўнічым, як мінулыя»,- патлумачыў П.Севярынец.

Па выніках з'езду ў Мінюст будуць зноў пададзеныя дакументы на рэгістрацыю. Дзве папярэднія спробы былі няўдалымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?