Гомельскія актывісты руху «За Свабоду» маюць намер у кампаніі па выбарах прэзідэнта падтрымаць Алеся Міхалевіча. Пра гэта паведаміў БелаПАН лідар гомельскага абласнога аддзялення руху Пётр Кузняцоў.

Паводле яго словаў, гомельская каманда руху «За Свабоду» налічвае 320 чалавек, з іх прыкладна 100 гатовыя працаваць на Міхалевіча. Галоўным чынам гэта моладзь, якая гарыць жаданнем працаваць. Астатнія, кажа Кузняцоў, або шукаюць іншы фармат удзелу, або пакуль устрымліваюцца.

Кузняцоў выказаў шкадаванне ў сувязі з адмовай Мілінкевіча ўдзельнічаць у выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?