Лідар ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч атрымаў запрашэнне ад прэзідэнта Абхазіі Сяргея Багапша наведаць краіну і ўзяць удзел у святкаванні Дня незалежнасці.

«Я адлятаю ў Абхазію. Мы размаўлялі з Багапшам. У яго 30 верасня святкаванне Дня незалежнасці».

Запрашэнне ад прэзідэнта Абхазіі Гайдукевіч атрымаў падчас візіта ў Паўднёвую Асецію. Там беларускі палітык таксама браў удзел у святкаванні 20-годдзя з дня ўтварэння гэтай краіны. Дарэчы, там Гайдукевіч атрымаў з рук прэзідэнта Паўднёвай Асеціі Эдуарда Какойты памятны медаль, прысвечаны Дню незалежнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?