29 верасьня ў сталічнай кнігарні «Логвінаў», што месьціцца ў недзяржаўнай арт-галярэі «Ў», адбылася прэзэнтацыя новай кнігі Валянціна Акудовіча «Архіпэляг Беларусь».

Пад вокладкай чытач знойдзе дыялёгі, фрагмэнты гутарак, дыскусій ды палемікаў, у якіх аўтар браў удзел цягам апошніх пятнаццаці гадоў. Значная частка іх прагучала на хвалях Радыё Свабода.

Тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кніжку, узятыя з газэтаў і часопісаў. Значная часта тэкстаў узятая з Радыё Свабода. Гэта ня цалкам тэксты, інтэрвію, гутаркі ды дыялёгі, а выцінанкі зь іх, згрупаваныя паводле прынцыпу цэласнасьці тэмы. І такі прынцып прымусіў аўтараў падзяліць кніжку на 6 разьдзелаў, у якіх тэксты па беларускай гісторыі, літаратуры, філязофіі. Адзін з самых цікавых разьдзелаў прысьвечаны палітыцы. Хоць спадар Акудовіч сказаў, што ўсё тое, што ня вытрымала часу, так званая штодзённая журналістыка ў кніжку не ўвайшло. І з усяго нагаворанага і напісанага ім сюды ўвайшло ўсяго адсоткаў 20. Акудовіч прызнаўся, што палітыку ня любіць: «Усе палітыкі — гэта курдупелі, якіх цудоўная фея падае як прыгажуноў». І гэтай тэме прысьвечаны невялікі тэкст, які так і называецца — «Пастамэнт для курдупеля».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?