6 кастрычніка, а 18-й у Музеі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 15) пройдзе сустрэча з Маркам Смітам.

Сміт праславіўся тым, што прыдумаў і ўвёў у шырокі ўжытак новую форму прэзентацыі паэзіі, слэм, падчас якога паэты не проста чытаюць свае творы, але і змагаюцца адно з адным за глядацкія сімпатыі.

Адрозненні паміж амерыканскім і беларускім слэмам, паміж слэм-паэзіяй і паэзіяй звычайнай будуць прадэманстраваныя ў часе выступаў Віталя Рыжкова, Паўла Свярдлова, Веры і Віктара Жыбуляў. Мадэратар дыскусіі — Андрэй Хадановіч.

А 8 кастрычніка, а 19-й у мінскім R-сlub’e пройдзе фінал англамоўнага паэтычнага слэму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0