Беларускі форвард «Манрэаля» закінуў першую шайбу ў новым для сябе сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі. Праўда, квэбэкскі клуб прайграў на сваёй пляцоўцы ў овертайме «Тампе» — 3:4 ОТ (2:0, 0:1, 1:2, 0:1).

Андрэй закінуў шайбу на 52-й хвіліне сустрэчы, вывеўшы «Канадыенс» на наперад. Праўда, «бліскавіцы) лік зраўнялі, а ў пачатку 5-й хвіліны овертайма атрымалі перамогу.

Нагадаем, што да гэтага ў Андрэя быў адзін асістэнцкі пас (у матчы з «Пітсбургам»).

Касціцын-старэйшы правёў на пляцоўцы 14 хвілін 28 секундаў, тройчы кінуў па варотах «Тампы», каэфіцыент карыснасці +1.

Шайбы: Лап’ер — 1, 5:22 (1:0). Плеканец — 1 (Каммалери, Шпачэк), 18:07 (2:0). Б. Кларк — 1 (Персэл, Мэлоўн), 21:44 (2:1 — бол.). Сан-Луі — 1 (Стэмкас, Рэн. Джонс), 50:54 (2:2). А. Касціцын- 1 (Плеканец, Горджэс), 51:25 (3:2). Стэмкас — 3 (Лекавалье, Мэлоўн), 58:41 (3:3 — бол.). Мэлоўн — 1 (Дом. Мур), 64:09 (3:4).

Міхаіл Грабоўскі зарабіў трэці асістэнцкі пас у сезоне. Гэтым беларускі форвард дапамог «Таронта» выйграць у гасцях у «Пітсбурга» — 4:3 (1:2, 3:1, 0:0).

Грабоўскі асіставаў на 34-й хвіліне Макаартура, сумеснымі высілкамі зрабіўшы лік 4:2.

Міхаіл правёў на пляцоўцы 15 хвілін 15 секундаў, каэфіцыент карыснасці +1.

Шайбы: Ор — 1 (Л. Шэн, М. Браун), 5:18 (0:1). Кунітц — 1 (Малкін, Галігоскі), 11:27 (1:1 — бол.). Тальбо — 1 (Кук, Тай. Кенэдзі), 17:33 (2:1). Макартур — 3 (Т. Каберле, Фанеф), 23:01 (2:2 — бол.). Бошмэн — 1 (Л. Шэн, Зігаманіс), 25:31 (2:3). Макартур — 4 (Грабоўскі, Кулёмін), 30:30 (2:4). Кросбі — 1 (Лавджой, Кук), 39:16 (3:4).

«Нэшвіл» прайграў у гасцях «Чыкага» — 2:3 (2:1, 0:0, 0:2)

Форвард «Нэшвіла» Сяргей Касціцын праз траўму ў матчы не гуляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?