Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння кардынала Казіміра Свёнтака, Апостальскага адміністратара Пінскай епархіі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што клопаты кардынала Казіміра Свёнтака садзейнічаюць умацаванню міру і згоды ў грамадстве, абуджаюць у людзях чалавекалюбства і міласэрнасць. Для свяшчэннаслужыцеляў і прыхаджан ён з’яўляецца прыкладам непахіснага духоўнага служэння і цвёрдасці ў веры.

«Прыміце, ваша эміненцыя, пажаданні моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай яшчэ доўгія гады ваш светлы розум, аптымізм і ўнутраная энергія дапамагаюць людзям і садзейнічаюць працвітанню роднай Беларусі», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Сёння кардыналу Свёнтэку споўнілася 96 гадоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?