Многія буйныя нямецкія канцэрны прынялі рашэнне заблакаваць для сваіх супрацоўнікаў доступ да сацыяльных сетак, такіх як Facebook.

Нямецкія прадпрыемствы, сярод якіх аўтаканцэрны Volkswagen, Porsche, Daimler і банк Commerzbank, таксама блакавалі доступ да іншых небяспечных, на іх думку, папулярных сайтаў — як сэрвісу мікраблогаў Twitter і відэа-парталуYouTube.

«Для большай часткі нашых супрацоўнікаў такія сайты на працоўным месцы недаступныя з меркаванняў бяспекі», — заявілі ў прэс-службеCommerzbank. Аднак гэта не адзіная прычына такога рашэння. Так, у Daimler адзначылі, што закрылі доступ да сацыяльных сетках таксама «для павышэння прадукцыйнасці працы супрацоўнікаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0