Гэта таксама свята млынароў.

У гэтыя дні ніколі не працавалі, а млынароў запрашалі ў госці, надзялялі падарункамі. У гэты дзень заканчвалася праца на вадзяных млынах. Тым, хто наважваўся працаваць на свята, Марцін нібыта мог адпомсціць — пераламаць пальцы або млынавыя колы.

З даўніх часоў на Дзень Святога Марціна прынята рэзаць гусей ды адзначаць свята рознымі стравамі, асабліва печанай гуссю.

Зрэшты, агульнаеўрапейская традыцыя забіваць гусей у гэты час склалася задоўга да хрысціянства. Але і гэтае вельмі старажытнае свята мела свае эканамічныя ды кліматычныя падставы. Гусі робяцца найбольш тлустымі менавіта у гэты час — далей зіма ўжо не дае ім назапашваць тлушч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?