У Мінску да чэмпіянату свету па хакеі 2014 плануюць пабудаваць болей масавых гатэляў, даступных турыстам з сярэднім прыбыткам, паведамляе БЕЛТА. Напрыклад, у раёне Каменнай Горкі плануюць пабудаваць трохзоркавы гатэль на 600 месцаў. Апроч таго, трохзоркавыя гатэльныя комплексы ўзвядуць на вуліцах Замкавай і Інтэрнацыянальнай. Масавы гатэль з’явіцца таксама ў Чыжоўцы на перакрыжаванні вуліцы Ташкенцкай і Галадзеда.

Для размяшчэння ўдзельнікаў каманд і VIP-гасцей чэмпіянату свету па хакеі спатрэбіцца 1,5 тысячы месцаў. У колькі разоў болей месцаў неабходна будзе даць звычайным турыстам і заўзятарам. Калі месцаў будзе недастаткова, выкарыстаюць базы адпачынку і гатэлі, што знаходзяцца ў радыусе 30–35 кіламетраў ад беларускай сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?