Не рэкамендую ляцець праз Мінск. Масква — Мінск лічыцца ўнутраным рэйсам, Мінск — Тбілісі ўжо міжнародным, таму мытны кантроль праходзіце ў Мінску.

А памежнікі там непрыязныя, ды яшчэ з комплексам «малодшага брата», лезуць «прамацаць» кашалёк. Сам аэрапорт больш нагадвае сельскі клуб — няма эскалатараў і кандыцыянавання. У мяне было поўнае адчуванне, што патрапіў у Савецкі Саюз. Усё яшчэ пагаршалася ліпеньскай спякотай. З мэтай эканоміі часу лепш за ўсё праз Ерэван.

Прыбыўшы ў аэрапорт Тбілісі, адразу ацэньваеш якасць абслугоўвання. Ніякіх чэргаў. Больш за ўсё часу сыходзіць на запаўненне анкеты (прыклад запаўнення можна знайсці на століках). Адразу даюць візу на 3 месяцы. Каштуе, наколькі памятаю, 60 лары (1 даляр прыкладна 2 лары, манеты — тэтры).

Жыць лепш у гатэлі, калі ў вас няма знаёмых. У мяне быў другі варыянт, таму пра гатэлі нічога не магу сказаць.

Наконт насельніцтва.

Яно прыязнае, прынамсі, памяркоўнае — мінулі тыя часы, калі па-расійску на вуліцы лепш было не размаўляць.
Улічыце, што моладзь (па-расійску. Па парады лепш звяртацца да больш старэйшых.

Невысокі ўзровень жыцця (як паказчык — 90% прыватных аўтамабіляў б/к з Еўропы і Амерыкі), вялікі адсотак беспрацоўя — моцна адбіліся крызіс ды дзяржаўная палітыка па прыгнечанні вольнага прадпрымальніцтва.

Як мне патлумачылі, свой бізнэс мець небяспечна: адбяруць або задушыць падатковая. Лепш пайсці працаваць наёмным работнікам, скажам, у банк. Там высокія зарплаты. На маё пытанне: «А як жа жывуць астатнія?», адказ аказаўся простым — дапамога сваякоў з-за мяжы.

Яшчэ адзін момант: грузіны вельмі палітызаваныя, асабліва мужчыны.

Першае ж пытанне — як расійцы ставяцца да грузінаў. Палітычныя тэмы лепш карэктна абыходзіць. Не здзіўляйцеся, калі на вуліцы мужчыны будуць вас пільна крытычна разглядаць — усё-такі іншая культура. Таму раю апранацца сціпла. Але сябе грузіны любяць паказаць, як вонкава, так і пры размове. Часам гэта раздражняе.

Наконт паглядзець — стандартны набор для турыстаў: уключае праспект Руставелі ды Стары горад з сернымі лазнямі. Вядома, ёсць яшчэ шмат іншых месцаў. Рэкамендую пабадзяцца па старых вулках пачатку ХХ стагоддзя, падняцца наверх ад плошчы Свабоды ці таго ж праспекта Руставелі. Будзе магчымасць — з’ездзіце непадалёк ад Тбілісі ў старую сталіцу Грузіі Мцхета.

Мабільная сувязь — роўмінг, як здагадваецеся, каштуе дорага. У мяне бралі прыкладна 50 рас. руб. за хвіліну. У тым ліку і за ўваходныя. Можна купіць сімкі мясцовага аператара.

Па горадзе перасоўвацца прасцей за ўсё на маршрутках, іх шмат, але трэба ведаць патрэбны нумар.

Звярніце ўвагу, аплата праезду — пры выхадзе, часцей за ўсё 50 тэтры. Яшчэ больш прыватных таксовак, яны недарагія, але можа трапіцца такія развалюха, што нават не захочацца сесці.

З ежай ніякіх праблем, заўсёды можна паесці смачна і танна. У Тбілісі нават ваду можна піць з-пад крана (прынамсі, у цэнтральных раёнах). Праўда, прыезджым такое рабіць не рэкамендуецца.

Вельмі раю пайсці на вуліцу Шардэна і прылеглую тэрыторыю.

Там шмат кавярняў, мастацкіх галерэй, заходніх турыстаў і выдатная жывая музыка. Я праходзіў міма, але затрымаўся на паўгадзіны — такі добры быў джаз. Тамсама можна прыдбаць сувеніры. Асабіста мяне ўразілі ўпрыгожанні з перагародкавай эмалі, але каштуе дорага — ад 50 даляраў. Сувеніры яшчэ можна купіць на праспекце Руставелі, насупраць будынка оперы. Там жа недалёка ў дворыку вельмі прыемная кавярня Prospero’s books (спадзяюся, яна яшчэ засталася). Як можна здагадацца па назве, гэта не зусім кавярня, там прадаюцца кнігі на замежных мовах і некаторыя сувеніры, але на мой густ там найлепшая кава.

Калі цікавіць шопінг, трэба ўлічыць, што заходнія брэнды ў Тбілісі каштуюць танней, чым у Маскве.

Напрыклад, джынсы Levis з улікам невялікай зніжкі мне абышліся ў 60 даляраў. Я іх купляў на вуліцы Пекіна. Таксама варта звярнуць увагу на абутак мясцовай вытворчасці — ён недарагі, з натуральнай скуры і добрай якасці.

Віно на вываз лепш купляць марачнае — напрыклад, Askanеli.

Толькі не забудзьцеся спакаваць у багаж. На расійскай мытні ў вас не будзе ніякіх праблем, калі вядома вы ўсім (асабліва ў пагонах) не будзеце гаварыць, што ў вас у багажы.

На Каляды Тбілісі вельмі прыгожа ўпрыгожваюць на заходні манер. Не здзіўляйцеся, калі Новы год будзе без снегу. Абавязкова паспрабуйце навагоднія прысмакі — чурчхелы і газінакі (казінакі).

Поспехаў вам і будзьце асцярожныя. Не забывайце, што Расія і Грузія — розныя краіны з рознымі культурамі і звычаямі. Што іх аб’ядноўвае, дык гэта праваслаўе і 200-гадовае сумеснае пражыванне, таму культуры калі і сталі бліжэйшыя, то ненашмат. Гэта маё асабістае меркаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?