Супрацоўнікі Першамайскага РУУС Мінска затрымалі трох жыхароў Пухавіцкага раёна за крадзеж.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, маладыя людзі, старэйшаму з якіх 22 гады, малодшаму — 19 гадоў, з ліпеня па верасень 2010 года вынеслі з тэрыторыі сталічнага прадпрыемства напільнікаў розных мадэляў і шын для бензапіл больш як на 111 млн. рублёў.

У дачыненні да зламыснікаў распачата крымінальная справа за крадзеж у асабліва буйным памеры. Максімальнае пакаранне — 12 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?