Лынтупы. Калі арганізоўвалі пажарную каманду, адзін з членаў-арганізатараў абяцаўся 240 руб. на пажарную машыну і на другія пажарныя прылады 100 руб. За гэтыя абяцанкі пан напярод атрымаў падзяку «Віл. вестніка», але абяцанка абяцанкай і засталася.

Ад Рэдакцыі. Гэта апошняя карэспандэнцыя нашага супрацоўніка з Лынтуп. 19/Х атрымалі мы аб ім такую вестку: «17 гэтага месяца (у нядзелю) прабілі нажом Е.Я. (Лынтупскага), карэспандэнта „НН“, каторы не перажыў ночы і памёр. Не любілі яго злыдні як карэспандэнта, каторы сумленна асвячаў усю блаж нашага кута».

«НН». № 44–45. 2000

Фiльм пра Завадскага

8 лiстапада ў сераду ў 22.10 на канале ОРТ пакажуць фiльм Паўла Шарамета «Дзiкае паляванне». Шарамет спрабуе разабрацца ў таямнiцы знiкнення аператара Змiтра Завадкага.

«НН». № 45. 2000

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0