У акцыянаванні Беларускай чыгункі пакуль няма неабходнасці. Такое меркаванне выказаў 2 снежня на прэс-канферэнцыі начальнік БЧ Анатоль Сівак.

«Свае планы па продажы акцый і прыцягненні прамых інвестыцый мы не выбудоўваем. Не лічым, што гэта неабходна рабіць цяпер», — падкрэсліў начальнік БЧ.

«У той жа час, калі ва ўрада і будуць такія планы, то яны будуць чымсьці абгрунтаваныя», — дадаў Сівак.

Тлумачачы свой пункт гледжання, ён адзначыў, што БЧ — адна з нямногіх чыгунак, якія не атрымліваюць грошай з бюджэту. Начальнік БЧ нагадаў, што Расійскія чыгункі сталі акцыянерным таварыствам, пачалі атрымліваць значныя сродкі з бюджэту. «У чым тут выйсце? Калі раней РЧ мелі элементарны парк і спраўляліся з наяўным аб’ёмам перавозак, але з меншымі тарыфамі, пры гэтым не беручы грошай з бюджэту, то сёння іх парк вырас, з’явіліся прыватнікі, значна выраслі і тарыфы, і грошы пайшлі з бюджэту», — сказаў Сівак.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што сёння чыгунка і транспартная інфраструктура ў цэлым — гэта частка бяспекі дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?