Будаўніцтва стадыёнаў і інфраструктуры для чэмпіянату свету па футболе 2018 году, які будзе праходзіць у Расіі, абыйдзецца краіне больш чым у $50 мільярдаў. Для параўнання, на падрыхтоўку да Алімпіяды Расія выдаткуе каля $30 мільярдаў , з якіх больш паловы вылучае федэральны бюджэт.

Чэмпіянат плануецца правесці ў 13 гарадах, уключаючы Маскву і Санкт-Пецярбург. Гульні будуць праходзіць на 16 стадыёнах, з якіх цалкам гатовая толькі арэна ў "Лужніках", дзе згуляюць матч адкрыцця, паўфінал і фінал турніру. Астатнія стадыёны ўзвядуць з нуля ці рэканструююць. У матэрыялах ФІФА гаворыцца, што на будаўніцтва стадыёнаў будзе выдаткавана $3,8 мільярда. У турыстычную інфраструктуру Расія паабяцала ўкласці яшчэ $11 мільярдаў .

Акрамя таго, са справаздачы ФІФА вынікае, што

Расіі да 2018 году прыйдзецца пабудаваць 7,7 тысяч кіламетраў аўтадарог і 2 тысячы кіламетраў чыгункі. Гэта, па падліках экспертаў, абыйдзецца яшчэ ў $35 мільярдаў.
Рэканструкцыя ўзлётна-пасадачных палос і будаўніцтва новых тэрміналаў ва ўсіх гарадах, акрамя Масквы і Сочы, будзе каштаваць яшчэ $1,4 мільярда.
Для параўнання, на падрыхтоўку чэмпіянату свету 2010 году ў Паўднёвай Афрыцы было выдаткавана 3,5 мільярда еўра.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?