У Мінску стала складана знайсці ў продажы валёнкі беларускай вытворчасці. Ні ў ЦУМе, ні ў ГУМе, ні ў «Кірмашы»

на вітрынах няма смілавіцкіх валёнкаў!
Стаяць толькі кітайскія — па 290 тысяч рублёў. Хоць кошт беларускіх звычайна вагаўся ў раёне 75 тысяч рублёў.

Смілавіцкая валяльна-лямцавая фабрыка — адзінае прадпрыемства па выпуску валёнкаў у Беларусі. Год таму дырэктар Васіль Сабан скардзіўся на адсутнасць экспарту і чатырохмесячныя запасы прадукцыі. Халодная зіма дапамагла распрадаць лішкі прадукцыі, але паставіла новае пытанне — як задаволіць усе заяўкі? Выбіраючы паміж айчынным і замежным спажыўцом, прадпрыемства аддала перавагу суседнім краінам.

Тавараведы ў ЦУМе кажуць, што іх

заяўкі на валёнкі больш не прымаюцца, бо тавар Смілавіцкай валяльна-лямцавай фабрыкі адпраўляецца ў Расію і Прыбалтыку.
На самім прадпрыемстве каментуюць сітуацыю больш дыпламатычна — маўляў, стараемся забяспечваць валёнкамі ўсіх ахвотных, незалежна ад месца пражывання.

Дарэчы,

зборшчыкі подпісаў кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева адзначалі, што штаб паспеў закупіць вялікую партыю айчынных валёнкаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?