Новаспечаны рэгулятар сувязі і інтэрнэту ў Беларусі — аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку — зацвердзіў пералік з 13 пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг, упаўнаважаных аказваць інтэрнэт-паслугі дзяржаўным органам і арганізацыям, якія выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці звесткі, што складаюць дзяржаўныя сакрэты.

На думку ААЦ, перадачу сакрэтных дадзеных можна даверыць такіх аператарам сувязі, як Белтэлекам, ГХУ кіравання справамі Лукашэнкі, Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН РБ, інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Мінадукацыі, Цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый БДУ, МТС, Дзелавая сетка, Вэлком, Глобалванбел, Алталан, АйПі Тэлкам, Альтэрнатыўная лічбавая сетка, Надзейныя праграмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?