На дадзены момант праходзіць ператрус ў кватэры Яўгена Контуша, лідэра Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі,

паведаміў прэс-сакратар арганізацыйнага камітэта па стварэнні партыі Дзмітры Сіняк на сваім блозе.

Як распавёў Сіняк, ператрус праводзяць трое супрацоўнікаў КДБ і звязаны ён з падзеямі 19 снежня ў Мінску.

Сёння раніцай супрацоўнікі спецслужб ужо спрабавалі патрапіць у кватэру да нацыянал-бальшавіка Валерыя Каберніка. Аднак ён іх не ўпусціў, дадаў Сіняк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?