Вікторыя Азаранка (№ 8) выйграла ў другім раўндзе тэніснага турніру Вялікага шлема Australian Open, які праходзіць у Мельбурне, у Андрэа Главачкавай (Чэхія, № 99) — 6:4, 6:4 ды выйшла ў 1/16 фіналу турніру. У трэцім раўндзе беларуска сустрэнецца з Чэнэл Шчыперс (Паўднёвая Афрыка).

З перамогі пачалі выступ у парным разрадзе Максім Мірны (Беларусь) і Даніэл Нестар (Канада). У першым раўндзе яны адолелі аўстралійцаў Джэймса Дакфарта і Бенджаміна Мітчэла — 6:3, 6:3. У другім раўндзе беларуска-канадскі дуэт згуляе з Санцьяга Гансалесам (Мексіка) і Філіпам Марксам (Нямеччына).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?