Пятро Садоўскі на радыё «Свабода»:
«Трэба недзе яго [Лукашэнку] спыніць, і правесці міжнароднае рассьледаванне, і паступіць так, як мае быць. Гэта значыць, яго трэба проста арыштоўваць.

Я гэта кажу з поўнай адказнасцю… Абсалютна стопрацэнтавыя выпадкі, калі парушаліся законы. Парушаецца ўсё, што толькі можна парушыць…

Сёння слухаю яго выступ ва ўрадзе. На гэтай нарадзе сядзяць сілавікі, і ён зноў называе людзей, якія маюць іншую думку, адмарозкамі. Калі мы пра гэта гаворым спакойна, мы ўжо пэўным чынам прывучаем аўдыторыю, што гэта як бы й нармальна. Але ж гэта не нармальна. Гэта проста хвароба, і тут трэба аднойчы сабраць усё разам, падрыхтаваць адпаведны пакет сведчаньняў і ў межах Еўразвязу і іншых краінаў, якія вызнаюць такія ж каштоўнасці, гэтага чалавека проста трэба затрымліваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?