Асуджаным дазволяць спатканні з грамадзянскімі жонкамі і мужамі і палепшаць бытавыя ўмовы іх утрымання,
расказаў кіраўнік Федэральнай службы выканання пакарання (ФСВП) Аляксандр Рэймер у інтэрв’ю часопісу «Профіль».

«Плануецца дазволіць спатканні з жонкамі і мужамі, якія не знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе са зняволенымі, але маюць з імі агульных дзяцей. Таму што ў Расіі цяпер усё больш грамадзянскіх шлюбаў. Акрамя таго, мы збіраемся ўзаконіць відэаспатканні. Мы ўжо па заяве асуджанага даем яму магчымасць пагутарыць са сваякамі па відэатэлефоне», — расказаў Рэймер.

Што да доступу зняволеных да інтэрнэту, то мы гэтую праблему яшчэ вывучаем»,
 — дадаў ён.

Па словах Рэймера, у зняволеных з’явіцца іншая вопратка з больш лёгкай тканіны і два тыпы абутку — зімовы і летні. «Цяпер мы выдаем адну пару чаравікаў на год», — удакладніў кіраўнік ФСВП.

Расказваючы пра планы ведамства пабудаваць дзве абсалютна новых турмы, Рэймер паведаміў, што ФСВП прапануе Дзярждуме ўсталяваць санітарную норму ў чатыры квадратных метры на чалавека ў турмах замест цяперашніх двух квадратных метраў у калоніях.

Таксама плануецца кардынальна змяніць практыку рассялення асуджаных.

«Сёння яны жывуць у атрадах па 100–120 чалавек у адным памяшканні. У новых турмах будуць камеры на дваіх-шасцярых з асобным санвузлом. Пры гэтым мы мяркуем зрабіць так, каб ва ўсіх турмах была праца, навучанне і спорт. Зменіцца і сістэма аплаты працы. Кожны асуджаны будзе зарабляць у залежнасці не ад тарыфаў, а ад якасці і прадукцыйнасці працы», — паведаміў Рэймер.

Па стане на 1 студзеня 2011ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы Расіі — калоніях, СІЗА і турмах — утрымліваліся 819,2 тыс. чалавек. Гэта адзін з найвышэйшых паказчыкаў у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?