Еўрапейскі Саюз пагражае ўвесці жорсткія санкцыі ў дачыненні да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яго бліжэйшым паплечнікам, між тым высокапастаўленыя чыны з Мінска спрабуюць шукаць заступніцтва ў Вільні, піша Lietuvos rytas.

Паводле неафіцыйных дадзеных літоўскіх дыпламатаў, некалькі дзён назад у Літву прыязджаў кіраўнік Адміністрацыі беларускага прэзідэнта Уладзімір Макей.

Прадстаўнікі прэзыдэнцкай службы сцвярджалі, што пасланнік Лукашэнкі сустрэўся з дарадцам прэзідэнта Дарусам Сямашкам. На пытанне, аб чым ішла размова падчас сустрэчы і хто запрасіў Макея, прэс-сакратар прэзідэнта Лінас Бальсіс сказаў наступнае: «Сустрэча была адной з серыі дыпламатычных крокаў, якія зрабіла Літва як старшыня Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) з мэтай абароны правоў чалавека і свабоды слова ў Беларусі».

Макей стаіць другім нумаром у спісе непажаданых асоб, складзеным краінамі ЕС, пасля Лукашэнкі.

На мінулым тыдні, у дзень інаўгурацыі Лукашэнкі, у Літву выехалі паслы еўрапейскіх краін у Беларусі. Так яны прадэманстравалі пратэст супраць Лукашэнкі і дыктатарскай палітыкі, якая праводзіцца ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?