З мэтай папярэджання прадухілення вострых рэспіраторных інфекцый (ВРІ) у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правіл і гігіенічных нарматываў па стане на 27 студзеня ў Беларусі быў прыпынены навучальны працэс у васьмі школах

(шасці — у Аршанскім раёне, адной — у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці, адной — у Лідзе Гродзенскай вобласці), паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

У цэлым па Беларусі ўзровень захворвання на ВРІ перавышаны на 8,27%, што сведчыць аб пачатку сезоннага эпідэмічнага ўздыму. Разліковыя паказчыкі захворвання на ВРІ былі перавышаны ў пяці кантрольных гарадах: Баранавічах — на 12,6%, Оршы — на 14,1%, Магілёве — на 13,2%, Мазыры — на 4,8% і Гомелі — на 2,1%.

Цяпер «можна гаварыць аб пачатку сезоннага павышэння ўзроўняў захворвання, якое прагназавалася спецыялістамі Міністэрства аховы здароўя ў 2010 годзе на канец студзеня — пачатак лютага 2011 года», адзначаецца ў паведамленні.

Вынікі лабараторных даследаванняў дазваляюць медыкам меркаваць, што рост рэспіраторнага захворвання ў краіне абумоўлены актыўнай цыркуляцыяй рэспіраторных негрыпозных вірусаў, а таксама зімовымі кліматычнымі ўмовамі. Вірусалагічны маніторынг паказвае перавагу адэнавірусаў — 38,1%, РС-вірусаў- 21,4%, парагрыпу — 17,9%, змешаных інфекцый — 14,3%. Вірусы грыпу вызначаліся ў 8,3% даследаваных проб (грып, А — у 1,2%, грып В — у 7,1%).

З 17 па 23 студзеня ў 18 кантрольных гарадах краіны зарэгістравана 70.213 выпадкаў ВРІ і грыпу (паказчык захворвання 1.352,53 на 100 тыс. насельніцтвА), што вышэй за ўзровень папярэдняга тыдня на 20,4% (1.123,68 на 100 тыс. насельніцтва). Сярод захварэлых пераважаюць дзеці — 61%, што вышэй за паказчык мінулага тыдня на 7,4% і характэрна для развіцця эпідсітуацыі пасля завяршэння зімовых канікул у школах. Паказчык захворвання сярод дарослага насельніцтва ў параўнанні з папярэднім тыднем узрос нязначна (на 0,9%) і склаў 647,35 на 100 тыс. насельніцтва.

У мэтах аператыўнага рэагавання на эпідсітуацыю для прыняцця кіраўнічых рашэнняў арганізаваны штодзённы аналіз захворвання на ВРІ і грып у 18 кантрольных гарадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?