Беларусь заняла трэцяе месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты ў студзені 2011 года. Пра гэта сведчыць праведзены аналіз курсаў на 31 снежня 2010 года і 31 студзеня 2011 года.

У чацвёрку краін, дзе долар падаражэў, увайшлі Грузія, дзе за месяц курс вырас на 2,04% (з 1,7728 да 1,8089 лары), Узбекістан — на 0,66% (з 1.640 да 1.650,84 сума), Беларусь — на 0,37% (з 3.000 да 3.011 рублёў) і Кыргызстан — на 0,36% (з 47,0992 да 47,27 сома).

У Туркменістане курс долара не змяніўся (2,85 маната).

Амерыканская валюта патаннела ў Таджыкістане — на 0,01% (з 4,4031 да 4,4028 самоні), Арменіі — на 0,12% (з 363,44 да 363,02 драма), Азербайджане — на 0,16% (з 0,7979 да 0,7966 маната), Украіне — на 0,27% (з 7,9617 да 7,94 грыўны), Казахстане — на 0,45% (са 147,50 да 146,83 тэнге), Малдове — на 1,43% (з 12,1539 да 11,9802 лея), Эстоніі — на 2,41% (з 0,7484 да 0,7304 еўра), Расіі — на 2,65% (з 30,4769 да 29,6684 рубля), Літве — на 3,46% (з 2,6099 да 2,5195 літа) і Латвіі — на 4,30% (з 0,535 да 0,512 лата).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, дзе ёсць свая валюта, курс долара застаўся на ранейшай адзнацы (10,2 рубля).

У 2010 годзе Беларусь заняла сёмае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты (на 4,79%), у 2009 годзе — першае (на 30,14%), у 2008 годзе — дзявятае (на 2,33%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?