— У Сочы ў гэтыя дні вельмі добрае і спрыяльнае надвор’е, каб катацца на лыжах — у гарах мінус 10. У панядзелак і аўторак Аляксандр Лукашэнка ўжо катаўся на лыжах, знаёміўся з новымі гарналыжнымі аб’ектамі, цікавіўся, дзе лепш катацца,
 — расказалі «КП»-Краснадар» супрацоўнікі курорта.

Кіраўнік Беларусі, які спыніўся ў спартыўна-аздараўленчым комплексе «Беларусь» у Краснай Паляне, апрабаваў нядаўна збудаваны на грошы «Газпрама» гарналыжны курорт «Лаура», на якім апошнія тры гады любяць катацца кіраўнікі Расіі.

Нагадаем, кароткатэрміновы адпачынак Лукашэнкі, паводле паведамлення яго прэс-службы, пачаўся 7 лютага. На выходных кіраўніка Беларусі бачылі на гарналыжных трасах разам з сынам Мікалаем.

На сайце yugopolis.ru відавочца адпачынку Лукашэнкі Валянціна Сіміонэл падзялілася ўражаннямі: «Учора 8 лютага адкатала са сп. Лукашэнкам на адной трасе (канатная дарога «Горная карусель», належыць адміністрацыі Краснадарскага краю). За дзень да гэтага Лукашэнка катаўся на «Розе Хутар» (уласнасць Патаніна). Мы таксама туды хацелі, але для простых грамадзян яна была зачыненая ў сувязі са спаборніцтвамі, якія мелі там адбыцца. Дык вось, учора, 8 лютага, перад уваходам на канатку ўсіх старанна праверылі. Пацікавіліся, у сувязі з чым, зразумелі, што ў сувязі з бяспекай Лукашэнкі. Асабіста я з ім размінулася, бо ўся траса амаль 3 км, аднак, як народ кажа, ён спускаўся ў атачэнні 15 чалавек, якія ўтварылі вакол яго трохкутнік. Ехалі і часта спыняліся і прасілі людзей не пад’язджаць блізка.

Мне і Юрыю давялося падняцца ў адной кабіне з нейкім прадстаўніком з яго атачэння. Ён пацікавіўся, ці не занадта яны нам перашкаджаюць на схілах, мы сказалі не-не, абмяняліся думкамі наконт таго, якія трасы лепшыя і што больш спадабаліся прэзідэнту, ён пахваліў «Розу Хутар», і «Горная карусель» яму таксама спадабалася. У цэлым прыемны прадстаўнік, на выхадзе з кабіны скіраваўся ў рэстаран «Вяршыня», дзе абедаў Лукашэнка і яго асяроддзе. (Новы рэстаран на самай вяршыні гэтай канатнай дарогі)…"

Дадамо, што на фоне свежых паведамленняў пра чарговае падаражэнне цукру і камуналкі навіна аб падрабязнасцях адпачынку Лукашэнкі ўжо выклікала новую хвалю абурэння ў інтэрнэце.
Нічога, акрамя, мякка кажучы, здзіўлення адпачынак кіраўніка Беларусі не выклікаў і раней. Так, блогер nu_da_ піша:
«Золатавалютныя запасы РБ у 2011 г. скараціліся на 500 млн даляраў. А прэзідэнту малабюджэтнай краіны нельга было абраць таннейшы курорт?».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?