Сёння ў Бразіліі адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой двухразовы чэмпіён свету Раналда абвесціць пра завяршэнне кар’еры, інфармуе O Globo.

 globo.com

globo.com

34-гадовы форвард «Карынтыянса» прыняў такое рашэнне з-за шматлікіх траўмаў, якія замінаюць яму паўнавартасна трэніравацца і гуляць.

У Бразілію футбаліст вярнуўся ў 2008 годзе пасля трыумфальнага выступлення ў Еўропе (ПСВ, «Барселона», «Інтэр», «Рэал», «Мілан») За сваю доўгую кар’еру Раналда выйграў Кубак Галандыі, станавіўся чэмпіёнам Іспаніі ў складзе «Рэала», перамагаў у Кубку УЕФА, двойчы заваяваў Суперкубак УЕФА, па разу выйграваў Суперкубак Іспаніі і Міжкантынентальны кубак.

Выступаючы за зборную Бразіліі, Раналда ў 1994 і 2002 г. станавіўся чэмпіёнам свету. У 1998-м дайшоў з нацыянальнай камандай да фіналу мундыяля. «Зубасцік» з’яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў свету — на яго рахунку 15 галоў. Усяго за зборную Раналда правёў 97 матчаў і забіў 62 мячы. Тройчы Раналда прызнаваўся футбалістам года па версіі ФІФА і двойчы — футбалістам года ў Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?