Намесьніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» Міколу Дземідзенку выклікаюць на допыт у КДБ у якасьці сьведкі па падзеях 19 сьнежня ў Менску.
«Мне патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і папрасіў прыйсьці сёньня на допыт. Я пагадзіўся прыйсьці бяз позвы, бо мяне папярэдзілі, што тады позву ўручаць на вуліцы», — паведаміў Мікола Дземідзенка «Свабодзе».
Допыт прызначаны на 15.00 17 лютага.
Нагадаем, а 12.00 Мікола Дземідзенка ўдзельнічае ў прэсавай канфэрэнцыі пра тое, як будзе адзначацца Дзень волі 25 сакавіка.
Міколу Дземідзенку затрымалі 20 сьнежня і асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у мітынгу 19 сьнежня.
0
0
0
0
0
0