Лепшыя ўзоры сучаснага кнігадрукавання Беларусі — мастацкія, даведачныя, вучэбныя выданні, дзіцячыя кнігі — будуць прадстаўлены на XII Віленскім кніжным кірмашы, які адкрываецца сёння.
Беларускую экспазіцыю адкрыюць начальнік упраўлення выдавецкай дзейнасці і кніжнага гандлю Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава і пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын.
На беларускім стэндзе адбудзецца адразу некалькі прэзентацый унікальных выданняў. Адно з іх —
Адбудзецца таксама прэзентацыя падарункавага выдання кнігі Уладзіміра Караткевіча «Дзiкае паляванне Караля Стаха», выпушчанага да
З маленькімі наведвальнікамі выстаўкі сустрэнуцца беларускія пісьменнікі Р.Баравікова і А.Масла, яны правядуць аўтарскую гадзіну для дзяцей.
Беларусь на выстаўцы будуць прадстаўляць Міністэрства інфармацыі, выдавецтвы «Беларусь», «Беларуская энцыклапедыя імя П.Броўкі», «Вышэйшая школа», «Мастацкая лiтаратура», «Народная асвета», «Аверсэў», «Літаратура і мастацтва», выдавецкі дом «Беларуская навука» і іншыя, а таксама «Белкніга», «Кніжны дом» і іншыя гандлёвыя арганізацыі.
ХІІ Вільнюскі кніжны кірмаш, які будзе працаваць да 20 лютага, збярэ ў літоўскай сталіцы 220 удзельнікаў (выдавецтвы,