Нявыключана, што паўабаронца англійскага «Бірмінгема» і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб рана ці позна апынецца ў «Краснадары», якіу мае дэбютаваць у расійскай прэм’ер-лізе.

— Ужо нікога не здзіўляюць гучныя трансферы ў Расіі, — сказаў агент Глеба-старэйшага Мікалай Шпілеўскі. — Тым не менш,

калі да мяне звярнуліся з прапановай прадстаўнікі «Краснадара», гэта было падобна грому сярод яснага неба.
Цяпер у сілу шэрагу аб’ектыўных чыннікаў гэта тэма не актуальная. Але, магчыма, мы вернемся да гэтага пытання ўлетку, па канчатку арэнды Глеба ў «Бірмінгеме».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?