23 лютага ў краязнаўчым музеі Магілёва адкрылася выстава шведскай мастачкі Гуліны Шоберг, на якой прадстаўлены вырабы з лямцу.

Пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, адкрываючы выставу, заявіў аб важнасці такіх культурных падзей для дзвюх краін.

Затым слова ўзяла сама мастачка, якая расказала прысутным, а іх было каля 70 чалавек, аб тым, як ёй дапамагалі арганізаваць выставу, аб сваіх вучнях у Беларусі. Шоберг уручыла падарункі таленавітым студэнтам, якія займаюцца лямцавым мастацтвам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?