28 лютага скончыўся рэгулярны Адкрыты чэмпіянат Беларусі па хакеі ў экстралізе і цяпер стартуеплей-оф турніра.
Пасля 55 гульняў: Юнацтва — 136 балаў, "Нёман" — 130, "Металург" — 117, "Шахцёр" — 100, "Гомель" — 90, "Металургс" — 85, "Сокал", "Брэст" — 65, "Хімік-СКА" — 59, "Магілёў" — 49, "Віцебск" — 44, "Шыннік" — 31.
У 1/4 фіналу згуляюць «Юнацтва» Мінск — «Брэст», «Нёман» — «Сокал» Кіеў, «Металлург» Жлобін — «Металлургс» Ліепая, «Шахцёр» Салігорск — «Гомель».
Першыя матчы пройдуць 4 і 5 сакавіка. Серыя ідзе да трох перамог.
Партал Goals.by зазначае, што самай наведвальнай камандай чэмпіянату стаў «Нёман» — у сярэднім 2 025 гледачоў прысутнічалі на кожным матчы гарадзенскай каманды.
«Гомель», які летась першынстваваў у гэтай намінацыі, гэтым разам размясціўся на другім месцы (крыху больш за 1700 гледачоў).
Найменш наведвальнымі былі хатнія паядынкі бабруйскага «Шынніка» — каля 360 чалавек на матчы. Гэта асабліва цікава з улікам таго, што ў мінулым годзе бабруйчане ўваходзілі ў тройку лепшых па гэтым паказчыку (1410). Калі браць у цэлым па АЧБ, то сярэдняя наведвальнасць не дацягвае і да тысячы чалавек.