Мінскае «Дынама» зраўнавала лік (3:3) у чвэрцьфінальнай серыі плэй-оф Заходняй канферэнцыі КХЛ супраць «Лакаматыва».

У чацвер, 3 сакавіка, «Дынама» на «Мінск-Арэне» выйграла ў яраслаўскага «Лакаматыва» 5:3 (3:1, 1:1, 1:1).

У гаспадароў шайбы на рахунку Джордана Хенры (9.04), Андрэя Міхалёва (11.31), Даніэля Корса (17.49), Дзмітрыя Корабава (36.11), Канстанціна Глазачава (49.07).

Вырашальная сёмая сустрэча пройдзе 5 сакавіка ў Яраслаўлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?