Салігорскі «Шахцёр», разграміўшы ў пятніцу «Гомель» з лікам 9:2 і выйграўшы серыю 3:2, стаў апошнім паўфіналістам Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі.

Такім чынам у паўфінальных серыях да трох перамог згуляюць «Юнацтва» — «Шахцёр», «Нёман» — «Металург» (Жлобін). Заўважым, у рэгулярным чэмпіянаце ўсе каманды занялі з 1-га па 4-е месцы.

Паўфіналы заплаваныя на 13, 14, 17, 18 і 20 сакавіка.

Фінальныя серыя пройдзе да чатырох перамог (пачатак 23-га сакавіка).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?