11 сакавіка экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Вуса выклікалі ў КДБ на допыт паводле справы аб масавых беспарадках 19 снежня: «Быў допыт, знаёмілі з дакументамі, але гэта было не выстаўленне абвінавачання. Сказалі прыйсці зноў у панядзелак, 14 сакавіка».

У студзені пасля аднаго з допытаў Дзмітрый Вус расказаў журналістам, што яго схіляюць даць паказанні супраць Мікалая Статкевіча, нібыта той арганізоўваў масавыя беспарадкі 19 снежня. «Пакуль я заставаўся на плошчы, такога не бачыў», — казаў Дзмітрый Вус.

Дзмітрый Вус быў затрыманы 20 снежня і на наступны дзень вызвалены. Паводле справы 19 снежня экс-кандыдат у прэзідэнты праходзіць у якасці падазраванага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?