Расцяжка «Свабоду Лобаву!» з’явілася ўвечары 14 сакавіка ў цэнтры горада — на агароджы ўздоўж праезжай часткі, каля гатэля МУС, якраз насупраць будынка Міністэрства Унутраных Справаў Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам актывісты «Маладога Фронту» (зарэгістраваны ў Чэхіі) выказалі свой пратэст супраць зняволення актывіста арганізацыі Эдуарда Лобава, які быў прэвэнтыўна арыштаваны разам са старшынёй «Маладога Фронту» Зьмітром Дашкевічам 18 снежня 2010 года, напярэдадні мірнай акцыі пратэста 19 снежня. Абодва маладафронтаўцы зараз чакаюць суда ў СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Мінску. Судовае паседжанне адбудзецца 21 сакавіка 2011 г.

Актывістам «Маладога Фронту» інкрымінуюць асабліва злоснае хуліганства — яны нібыта жорстка збілі двух выпадковых грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?