У Дзень Канстытуцыі намесніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка звярнулася з адкрытым лістом да суддзі па справе Дашкевіча Алены Шылько й гэтак званых «пацярпелых» Канстанціна Савіцкага й Алега Малышава. Суд па справе Дашкевіча-Лобава мае адбыцца 21 сакавіка.

Палажанка просіць не дапускаць беззаконня ў судзе нагадвае пра маральную й крымінальную адказнасьць за несправядлівы прысуд. Яна заклікае вызваліць палітвязняў.

«Зміцер Дашкевіч, невысокі ўсмешлівы малады чалавек, прысвяціў жыццё выхаванню моладзі на грунце нацыянальнай ідэі і хрысціянскіх каштоўнасцяў. Ён евангельскі хрысціянін», — нагадвае яна.

«Зусім яшчэ юнак, але ў той жа час адважны вайсковец-дэсантнік Эдуард Лобаў усіх скарае сваёй шчырасцю сэрца й адкрытасцю душы. Гэты самаадданы хлапец не заслугоўвае зняволення».

Палажанка працягвае: «Я чалавек, што даўно расчараваны ў судовай сістэме РБ і не мае ніякіх ілюзіяў адносна прыняцця рашэнняў суддзямі. Але як верніца, хачу Вас папярэдзіць — за ўсё гэта будзе судзіць Гасподзь».

«Хлопцы выйдуць рана ці позна. Але Вы? Дзе апыняцеся вы?» — гукае яна да суддзі і «пацярпелых».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?