У Мінск з рабочым візітам 15 сакавіка прыбыў прэм’ер-міністр Казахстана Карым Масімаў. Самалёт з казахстанскім кіраўніком прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» у 9.25.

Нагадаем, 15 сакавіка ў Мінску пройдуць пасяджэнні савета міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні прэм’ер-міністраў.

Плануецца, што з Масімавым сустрэнецца Аляксандр Лукашэнка, паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі.

Сустрэча будзе праходзіць у фармаце «сам-насам».

Аналагічная сустрэча пройдзе і з прэм’ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?