31-гадовы мінчук знайшоў сабе даволі незвычайны прыробак.

Нядрэнны псіхолаг, ён прыглядаўся да заможных кліентак і імкнуўся выклікаць у іх максімальную сімпатыю. Спачатку гаворка ішла выключна аб дзелавым супрацоўніцтве, маўляў, калі спатрэбіцца таксі, тэлефануйце асабіста мне, заўсёды з задавальненнем дапамагу. Калі знаёмства мела працяг, малады чалавек усяляк стараўся пераканаць даму ва ўзнікненні рамантычных пачуццяў.

Ён быў умелым казановам, але адносіны развіваліся па адной схеме. Надыходзіў дзень, калі мужчына тэлефанаваў сваёй «каханай», молячы аб дапамозе. Казаў, што нечакана памёр бацька, або расказваў пра тое, што збіў пешахода, якому тэрмінова патрабуецца матэрыяльная кампенсацыя. Не ўсякае жаночае сэрца адмаўляла залётніку ў дапамозе.

Агулам па гэтай схеме лавелас пазычыў грашовыя сумы не менш чым ў 17 жанчын.
Сумы былі невялікія. Самая буйная пазыка склала 1,2 млн беларускіх рублёў.

Пасля жанчыны, вядома, тэлефанавалі нечакана зніклага знаёмаму і ўспаміналі пра пазыку. Аднак кожны раз у адказ чулі гісторыі пра цяжкае матэрыяльнае становішча і

клятвы ўсё вярнуць.

Ашуканец быў затрыманы пасля таго, як адна з пацярпелых усё-такі звярнулася ў міліцыю.

У дачыненні да падазраванага ў махлярстве распачатая крымінальная справа па артыкуле 209 частка 3 Крымінальнага кодэкса, якая цягне за сабой пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?