Вестка, што адная з вядучых акторак Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык нарадзіла першынца Сцяпана, абляцела інтэрнэт. Але мала хто ведае, што літаральна за некалькі дзён да родаў Ганна надоўга зачынялася ў студыі з легендарным музыкам Лявонам Вольскім…

— Калі Лявон прапанаваў разам запісаць песню «Вера, надзея, любоў», а потым зняць на яе кліп, я адразу пагадзілася, — кажа Ганна Хітрык. — Песня вельмі светлая, вельмі шчырыя. Да таго ж, яна спяваецца на дзве ролі — мужчынскую і жаночую. Там хапае драматургіі, персанажы спрачаюцца і змагаюцца, як Светлае і Цёмнае… Мне гэта было цікава і як акторцы, і як спявачцы!..

Лявон Вольскі прызнаецца, што яму было крыху трывожна запісваць дуэт з жанчынай на апошнім месяцы цяжарнасці.

— У Ганны ў песні такія, ведаеце, распеўныя словы, спакойныя, замілаваныя. А ў мяне, наадварот, жорсткія. Я там мушу літаральна крычаць у некаторых момантах. І гэта — на вуха цяжарнай жанчыне! Я спачатку крычаў так асцярожненька… А потым папрасіў Ганну проста выйсці на гэты час. Іначай не змог бы запісаць песню!

Алё ўсё атрымалася файна, і Ганна Хітрык нарадзіла… праз тры дні пасля сканчэння здымак. Цяпер ідзе апошняя дапрацоўка, праз некалькі дзён чакаецца вялікая інтэрнэт-прэзентацыя кліпа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0