Курсы валют, выстаўленыя сёння камерцыйнымі банкамі, здзіўляюць маленькай розніцай курса продажу і пакупкі.

Большасць банкаў прадае сёння даляр па 3084 рублі пры дазволеным максімуме ў 3084,48 рубеля. Але курс пакупкі ў некаторых банках, напрыклад, «Абсалютбанку» і «Трастбанку» такі самы — 3084 рублі.

Тая ж сітуацыя і з еўра. Пры дазволеным максімуме курса пакупкі і продажу 4290,8 рубеля пяць банкаў купляюць еўра па 4300 рублёў.

А вось «Тэхнабанк» прадае еўрапейскую ажно па 4330 рублёў. Гэта на 2,93% вышэй за афіцыйны курс Нацбанка пры дазволеным максімуме ў 2%.
Насельніцтва гатовае скупляць валюту і па такім кошце. Попыт па-ранейшаму перавышае прапанову, што прыводзіць да чэргаў да абменнікаў у цэнтры Мінска.

Начальнік упраўлення інфармаці Нацбанка Анатоль Драздоў пракаментаваў сітуацыю такім чынам: «Нашая прапанова насіла рэкамендацыйны характар.

Банкі маюць права самастойна ўсталёўваць курсы валют.
Перавышэнне на 3% не з’яўляецца парушэннем».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?