Гэта інсталяцыя Генадзя Драздова і Аляксея Марачкіна «Беларуская піраміда».

Фота budzma.org.

Фота budzma.org.

У Палацы мастацтваў аўтарам паведамілі, што зняць яе загадалі прадстаўнікі Міністэрства культуры, якія наведалі выставу днямі. Мастакам арганізатары выставы нічога не паведамілі. Адсутнасць твора заўважыў 15 сакавіка Генадзь Драздоў.

Інсталяцыя ўяўляла сабой піраміду, на якой кожны жадаючы мог пакінуць любы запіс. Людзі пісалі пра сённяшнюю сітуацыю ў краіне
, адзначае сп. Марачкін.

Дзе цяпер знаходзіцца інсталяцыя аўтары не ведаюць. Калі яна яшчэ цэлая і ўдасца яе забраць,

магчыма, «Беларускую піраміду» пакажуць на выставе «Рэпрэсаваныя творы».

Нагадаем, што перад адкрыццём выставы «Пагоня» з экспазіцыі былі знятыя шэсць прац. Гэтыя, а таксама іншыя творы мастацтва, што зазналі цэнзуру, будуць выстаўлены 23 сакавіка ў судзібе БНФ (Мінск, пр-т Машэрава,8). Адкрыццё, а 17.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?