Энгін Кочак праехаў кіламетр, перш чым выскачыць з аўто.

Некалькі аўтамабіляў выгаралі дашчэнту ў выніку моцнага пажару, што адбыўся на адной з аўтазаправачных станцый Турцыі. Статычная электрычнасць прывяла да ўзгарання бензавоза, які запаўняў палівам падземнае сховішча АЗС. Ахвяраў у выніку ўдалося пазбегнуць дзякуючы смеламу, амаль адчайнаму ўчынку кіроўцы бензавоза.

Інцыдэнт адбыўся 11 сакавіка. Запіс з камеры вонкавага назірання сведчыць, як кіроўца бензавоза Энгін Кочак спачатку спрабаваў збіць полымя вогнетушыцелем. Калі ж спробы не прынеслі выніку, ён заскочыў у ахоплены агнём грузавік і з'ехаў на ім з тэрыторыі АЗС, далей ад людзей, машын і яшчэ аднаго бензавоза, запоўненага палівам. Ён здолеў праехаць каля кіламетра, а потым выскачыў з кабіны. Ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?