Дэбютантам года стаў Франак Вячорка за «Лізу».

Фота udf.by.

Фота udf.by.

17 сакавіка адбылося ўручэння штогадовай літпрэміі «Залаты апостраф».

У намінацыі «проза» перамог Вінцэсь Мудроў, у паэзіі – Вольга Гапеева. Сёлета было вырашана ў намінацыі «дэбют» уручаць прэмію і аўтару лепшай паэтычнай нізкі, і аўтару лепшай прозы. Адпаведна ўганараваны былі Настасся Кухарэнка і Франак Вячорка.

За высокія творчыя дасягненні прэмію атрымаў Анатоль Вярцінскі.

Штогадовая прэмія «Залаты апостраф» заснавана рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе. Яе лаўрэатамі становяцца аўтары лепшых публікацый за год. Прэміяй адзначаліся Вольга Іпатава, Васіль Быкаў, Кастусь Тарасаў, Ганна Аўчыннікава, Глеб Лабадзенка, Андрэй Хадановіч, Віктар Слінко, Леанід Дранько-Майсюк, Валянціна Аксак, Віталь Рыжкоў, Рыгор Сітніца, Людміла Рублеўская, Усевалад Сцебурака, Алесь Пісьмянкоў, Алесь Бадак, Лізавета-Дамініка Панамарова, Ірына Бельская, Сяржук Сыс, Уладзімір Някляеў, Віталь Быль, Міхась Андрасюк, Валярына Кустава, Віктар Казько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?