Пасольства Расіі высвятляе прычыны затрымання ў Оршы галоўнага рэдактара расійскага інфармацыйнага агенцтва Свобода Аляксандра Лашманкіна.
Пра гэта паведаміў дарадца пасольства Вадзім Гусеў.

«Мы ў аператыўным парадку звязваліся з беларускім бокам. Пакуль чакаем адказу. Паводле нашай інфармацыі, Лашманкін зараз знаходзіцца ў Оршы», — сказаў ён.

Аляксандр Лашманкін мінулай ноччу ў Оршы быў высаджаны з цягніка Чалябінск — Брэст і затрыманы беларускай міліцыяй.

Паводле інфармацыі прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, раней Лашманкін падаў дакументы на акрэдытацыю. «Яны былі разгледжаныя станоўча, але ён акрэдытацыю яшчэ не забраў», — сказаў Савіных. Паводле яго слоў, МЗС таксама «ўдакладняе дэталі таго, што здарылася».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?