Выдатнага педагога Наталлю Ільініч выгналі з вясковай школы за яе грамадскую пазіцыю.

Грамадскасць Мінскай вобласці дабіваецца аднаўлення на працы настаўніцы гісторыі Талькаўскай школы з Пухавіцкага раёна. Наталлі Ільініч, якая мае дачку-студэнтку, два месяцы сядзіць без працы і без заробку. Жыве з грошай, выплачаных ёй як адступное пры звальненні, а таксама з хатняй гаспадаркі.

Ільініч звольнілі за палітыку пасля выбараў.

Бацькі школьнікаў за яе заступаліся, дзеці ездзілі ў райана. Нічога не дабіліся.

Цяпер сябры Ільініч падалі заяўкі на пікеты 15 красавіка на плошчы перад Пухавіцкім райвыканкамам у Мар’інай Горцы. Яны таксама заклікаюць усіх людзей добрай волі падтрымаць звольненую Ільініч і матэрыяльна.

Грошы настаўніцы Наталлі Ільініч можна высылаць паштовым пераводам:
222813 Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, вёска Талька, вул. Васільева 18. Ільініч Наталлі Валянцінаўне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?