У інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што калумбійская спявачка Шакіра адмовілася выступаць у Мінску па палітычных прычынах.
Сайт МУЗ.ру, спасылаючыся на прадстаўніка спявачкі, паведаміў, што Шакіру «насцярожвае палітычная абстаноўка ў Беларусі, адзінай краіне Усходняй Еўропы, дзе захоўваецца рэжым, блізкі да таталітарнага». Праўда, сайт муз.ру зблытаў дату выступу Шакіры, назваўшы 11 мая, а не 19 мая, а таксама выказаў упэўненасць, што Моby і Deep Purple таксама адмовяцца ад канцэртаў (DP ужо далі канцэрт 27 сакавіка).

Прадстаўнікі агенцтва allstars.by, што арганізуе канцэрт Шакіры ў Мінску, абвяргаюць чуткі. «Гэта абсалютная няпраўда, — паведамілі ў агенцтве карэспандэнту НН. — Канцэрт Шакіры адбудзецца 19 мая ў Мінск-Арэне як і запланавана».

На сайце Шакіры канцэрт 19 мая таксама пазначаны Мінскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?