Дзяўчынкі 10 і 12 гадоў вырашылі паглядзець, што будзе з цягніком, калі выбудаваць перашкоды.

«Дзеці гулялі побач з чыгункай і вырашылі паглядзець, што будзе з цягніком, калі выбудаваць перашкоды на яго шляху. І тое і іншае недапушчальна, гульні побач са шляхамі — смяротна небяспечны занятак, да таго ж перашкоды на рэйках могуць вырабіць шкоду саставу, — тлумачыць Аляксандр Марчанка, прэс-сакратар УУС на транспарце. — Прыйшлося бацькам дзяўчынак заплаціць штраф».

У 2010 годзе падобных інцыдэнтаў было 47, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 61 чалавека. Штраф складае ад 75 да 350 тысяч рублёў. У 2011-м непаўналетнія ўжо выкладвалі перад складамі галінкі, друз і камяні. Да шчасця, абыйшлося без сур’ёзных наступстваў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?